Жазэп Барэль: Галасы і волю народа Беларусі не ўдасца заглушыць
Год таму ў Беларусі пачаліся масавыя пратэсты пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў
Прадстаўнік ЕС: Адмена санкцый ЕС будзе магчымая толькі пасля таго, як улады ў Беларусі стануць цалкам прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, выконваць свае абавязацельствы датычна правоў чалавека і спыняць ўсе рэпрэсіі.
"9 жніўня 2020 года надзеі народа Беларусі на абранне легітымнага лідэра краіны былі жорстка разбітыя", - адзначыў прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль у дэкларацыі, прымеркаванай да гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
"З тых часоў народ Беларусі няспынна і мужна змагаецца за павагу да правоў чалавека і фундаментальных свабодаў. Ён заклікае да новых, дэмакратычных выбараў. Ён мірна пратэстуе, у той час як рэжым Лукашэнкі ігнаруе вяршэнства права і міжнародныя абавязкі Беларусі і абавязкі ў галіне правоў чалавека", - гаворыцца ў заяве.
Высокі прадстаўнік ЕС адзначае, што рэжым Лукашэнкі падвяргае беларускае грамадства рэпрэсіям і паглыбляе разрыў з беларускім народам.
"Прадстаўнікі апазіцыі і дэмакратычных сіл разам з тысячамі грамадзян з усіх слаёў грамадства загінулі пры нявысветленых абставінах, альбо былі затрыманыя, альбо былі вымушаныя пакінуць краіну і жыць у выгнанні", - падкрэслівае Барэль.
У заяве падкрэсліваецца, што ў Беларусі пачалася добра спланаваная кампанія рэпрэсій і запалохвання грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў, а таксама вядзецца сістэматычнае знішчэнне няўрадавых арганізацый і незалежных СМІ з канчатковай мэтай заглушыць ўсе незалежныя галасы, якія яшчэ засталіся і задушыць грамадзянскую дзейнасць у Беларусі.
Згадваецца Жазэпам Барэлем і прымусовая пасадка рэйса 4978 авіякампаніі Ryanair ў Мінску 23 траўня, а таксама выкарыстанне мігрантаў у якасці інструментаў у палітычных мэтах афіцыйнага Мінска.
На думку прадстаўніка Еўрасаюза, адзіны спосаб пакласці канец палітычнага крызісу - гэта інклюзіўны нацыянальны дыялог.
У заяве уздымаецца і тэма санкцый, уведзеных ЕС у дачыненні Беларусі ў 2021 годзе. Адзначаецца, што іх адмена будзе магчымая толькі пасля таго, як улады стануць цалкам прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, выконваць свае абавязкі датычна правоў чалавека і спыняць ўсе рэпрэсіі.
"Рэжым павінен вызваліць і рэабілітаваць больш за 600 палітзняволеных і залучыцца ў сур'ёзны, які заслугоўвае даверу і інклюзіўны палітычны працэс, які прывядзе да свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ", - адзначаецца ў дэкларацыі.
Еўразвяз прапануе Беларусі дапамогу на суму да 3 мільярдаў еўра для рэфармаванні эканомікі, стварэння новых працоўных месцаў і палепшыць якасць жыцця людзей пры ўмове пачатку пераходу да дэмакратыі а таксама працягне падтрымліваць дэмакратычную, незалежную, суверэнную, квітнеючую і стабільную Беларусь.
"Галасы і волю народа Беларусі не ўдасца заглушыць", - рэзюмуе Жазэп Барэль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.