Жлобінцаў прымушаюць “фарбавацца ў светлае” — наперадзе “Дажынкі”

Пад абавязковую афарбоўку трапілі прыватныя дамы ў горадзе і вёска Лебядзёўка, якая на ўездзе ў горад. Фарбаваць трэба фасады дамоў, дахі, агароджу. Колеры — толькі светлыя.


Такія патрабаванні выстаўляюць нават нямоглым пенсіянерам, распавядае Радыё Свабода. Ім загадваюць заключыць дамову з сельсаветам, набыць фарбу, а за афарбоўку грошы вылічаць з іх пенсій. 83-гадовая Раіса Маркіна і яе муж набывалі фарбу самі і аддалі за яе 1 мільён 800 тысяч рублёў. Затым яны наймалі работніка, які пафарбаваў дом і агароджу і заплацілі за гэта 2 мільёны 800 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі