Жлобінскіх сектантаў “Вучэння Сінтэзу” пакаралі штрафамі

Гаспадарчы суд Гомельскай вобласці пакараў штрафамі сужэнцаў-прапаведнікаў, якія дзейнічалі ў Жлобіне ад імя незарэгістраванага грамадскага аб’яднання “Вучэнне Сінтэза”. Іх прызналі вінаватымі ў ажыццяўленні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Муж і жонка заплацяць 1 мільён 505 тысяч і 1 мільён 645 тысяч рублёў, паведамляе БелаПАН. Праверка выявіла, што пад выглядам прапаведніцкай дзейнасці сужэнцы атрымалі прыбытак у суме болей за 5,5 мільёнаў рублёў, паведамляе БелаПАН. Незаконная дзейнасць у Жлобіне аб’яднання “Вучэнне Сінтэзу” была спыненая ў ліпені 2010 года. Прапаведнікі здолелі завабіць у сваю секту каля дваццаці чалавек. “Вучняў” заваблівалі ідэямі самаўдасканалення, развіцця здольнасцей і магчымасцей чалавека. Таксама абяцалі аказаць псіхалагічную дапамогу і вылекаваць ад хваробаў.
 
Людзей збіралі на семінары, кошт якіх сягаў 800 расійскіх рублёў. Кіраўнік секты сцвярджаў, што яго здольнасці дазвалялі “дапамагаць” прадпрыемствам раёна адужваць крызіс і нават кіраваць прыроднымі з’явамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі