Жніво ў Беларусі скончыцца праз некалькі дзён
Аб гэтым Лукашэнку расказалі падчас візіта па Гродзенскай вобласці.
У краіне ўжо намалочана звыш 9 мільёнаў тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць складае 39,5 ц/га. Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, праз тры-чатыры дні ўборка будзе завершана цалкам. У цяперашні час прыбіраецца збожжа ў паўночных раёнах Віцебскай вобласці. Дзе неабходна, ідзе перакідка камбайнаў з гаспадаркі ў гаспадарку, з раёна ў раён.
Лукашэнка даў пазітыўную ацэнку уборачнай кампаніі. "Мы сёння атрымалі 9 мільёнаў тон збожжа. Гэта небывалы ўраджай, гэта тое, што нам трэба. Плюс яшчэ 1,5 мільёна тон, як вы абяцаеце, кукурузы - і мы цалкам закрыем нашы патрэбы", - сказаў кіраўнік дзяржавы, перадае БелаПАН.