Жодзіна: расіян ужо вызвалілі, беларусаў — пакуль не

Са следчага ізалятара Жодзіна вызвалены двое грамадзян Расіі, якія адбылі 10-дзённы тэрмін арышту. Вызваленых чакала машына расійскай амбасады.

Беларускіх арыштантаў таксама гатовыя сустрэць ля ўваходу грамадскія актывісты. Аднак, як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё актывіст Павел Красоўскі, пакуль нікога не адпусцілі.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, беларусаў, якія адбылі пакаранне, будуць адпускаць з 18.00 да 22.00.

У той жа час побач з ізалятарам ужо знаходзіцца тры аўтобусы і машына ДАІ. Верагодна, на гэтым транспарце тых, хто будзе вызваляцца, сёння даставяць у Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі