Жодзіна вырас на 266,1 га
Указам № 487 Аляксандр Лукашэнка далучыў да горада Жодзіна землі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Гораду-спадарожніку Мінска адыйшлі 200,3 га, што цяпер належаць РУП “Эксперыментальная база “Жодзіна”, 63,7 га РДУП “Зарэчча і 2,1 га РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве”. Па звестках сайта “Белорусский партизан”, Жодзіна пашыраецца хутчэй за астатнія беларускія гарады.