Жодзінцы рыхтуюцца дапамагаць затрыманым і іх сваякам
Жодзінскія актывісты збіраюцца арганізоўваць дапамогу затрыманым, якія знаходзяцца ў жодзінскім СІЗО. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст Павел Красоўскі. Па яго словах, жодзінскія актывісты мяркуюць арганізаваць працэс перадачаў і дзяжурствы, калі людзей пачнуць выпускаць.
Красоўскі: “Яшчэ ў сітуацыю мы не ўвайшлі. Сёння толькі прайшла інфармацыя, што тут каля 200 чалавек, у Жодзіне. І канешне, штосьці будзем ладзіць. Будзем зараз збірацца і думаць, як людзей арганізоўваць. У любым выпадку, калі некаму патрэбна дапамога, то хай тэлефануюць. Будзем спрабаваць працаваць з людзьмі. Пакуль нешта мы не зрабілі так арганізавана масава”.