Жодзінскае "Тарпеда" стартавала ў кваліфікацыі Лігі Еўропы з перамогі

Жодзінскае "Тарпеда" разграміла на сваім полі ісландскі "Фюлкір" у першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы — 3:0. Пры перапоўненых трыбунах галы забілі Ігар Крывабок (52-я хвіліна), Верон Агар (59-я) і Сяргей Канцавы (66-я).
Магілёўскае "Дняпро" ў гасцях згуляла ўнічыю з албанскім клубам "Лячы" — 1:1. Гаспадары поля адкрылі лік у канцы першага тайма, але магілёўцы ўжо ў даданыя арбітрам хвіліны забілі гол у адказ, вызначыўся Дзмітрый Турлін.

Матчы ў адказ пройдуць 8 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі