Жонка палітвязня Статкевіча Марына Адамовіч трапіла ў сур'ёзную аварыю
Падрабязнасці пакуль не вядомыя.
Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, трапіла ў аўтааварыю. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна вярталася з калоніі, дзе адбывае пакаранне муж. Аварыя здарылася пад Магілёвам.
Падрабязнасці аўтааварыі пакуль невядомыя. Яе сын напісаў у сваім фэйсбуку, што адбылося лабавое сутыкненне, машына моцна разбітая. Вядома таксама, што Марына Адамовіч знаходзіцца ў прытомнасці, падрабязнасцяў пра яе стан няма.
Тэлефон жонкі Мікалая Статкевіча не адказвае.