Журналіст Іван Шульга выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
На волю выйшаў журналіст, сябра БАЖ Іван Шульга, які адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту ў ізалятары на Акрэсціна па абвінавачанні ў "дробным хуліганстве". Івана выпусцілі ў суботу а 9-й раніцы замест 15.30, як было вызначана судом. Калегі, якія збіраліся ехаць яго сустракаць, упэўненыя, што адміністрацыя ізалятара гэткім чынам вырашыла пазбегнуць "мітынгаў" каля ўваходу ў будынак, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Нагадаем, журналіст быў затрыманы 3 лютага ў Мінску, калі выйшаў з кватэры, у якую намагаліся патрапіць міліцыянты, якія амаль усе былі ў цывільным (у ёй былі незалежныя журналісты). Калі ён адмовіўся паспрыяць праваахоўнікам патрапіць у кватэру ды папярэдзіў пра небяспеку калегаў, Шульгу адвезлі ў наркалагічны дыспансер, а затым — у РАУС Савецкага раёна. Ноч Іван правёў у ізалятары на Акрэсціна. На наступны дзень суд адправіў яго на дзесяць сутак за краты.