Журналіст з Гродна Анджэй Пісальнік перанёс інсульт

Журналіст з Гродна Анджэй Пісальнік, які цяпер працуе ў Маскве карэспандэнтам польскай газеты "Рэч Паспаліта", перанёс інсульт.
Ужо другі тыдзень ён знаходзіцца на лячэнні ў адной з маскоўскіх клінік, пра гэта паведамляе "Беларускі партызан". Па інфармацыі інтэрнэт-выдання, журналіст перанёс інсульт у даволі цяжкай форме, але цяпер хутка ідзе на папраўку.

Побач з ім увесь час знаходзіцца маці, некалькі разоў яго наведвалі сябры і супрацоўнікі амбасады Польшчы. Нагадаем, Анджэй Пісальнік да пераезду ў Маскву быў галоўным рэдактарам газеты "Glos znad Niemna" у Беларусі.

Газету Саюза палякаў беларускія ўлады забаранялі, але Анджэй рэдагаваў "Glos znad Niemna" у выгнанні", за некаторыя публікацыі ў якой пракуратура Беларусі распачала крымінальныя справы супраць журналіста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі