Жыхар аграгарадка на Мастоўшчыне набыў сабе самалёт
Жыхар аграгарадка Пяскі Мастоўскага раёна Юры Цылюлька набыў у Літве самаробны чатыромесны самалёт эксперыментальнай авіяцыі класа G і прывёз яго дадому. Сам авіятар лічыць, што гэтая машына зробленая вельмі якасна, яна недарагая і аналагаў у Беларусі не мае. Вага самалёта ўсяго 600 кілаграмаў. Для ўзлёту і пасадкі дастаткова 150 метраў. Максімальная вышыня палёта — 300 метраў. Самалёт ужо растаможылі і неўзабаве яму нададуць рэгістрацыйны нумар. Гаспадару пасля праходжання кароткатэрміновых курсаў выдадуць пасведчанне пілота-аматара.
Дарэчы, Юры Цылюлька ў свій час скончыў вучэбна-авіяцыйны цэнтр ім.Гараўца ў Віцебску па спецыяльнасці “пілот лётных экіпажаў”. Ён мае 50 гадзінаў налёту на верталёце Мі-2, паведамляе БЕЛТА.
Дарэчы, Юры Цылюлька ў свій час скончыў вучэбна-авіяцыйны цэнтр ім.Гараўца ў Віцебску па спецыяльнасці “пілот лётных экіпажаў”. Ён мае 50 гадзінаў налёту на верталёце Мі-2, паведамляе БЕЛТА.