Жыхар Асіповічаў падманам атрымаў перамогу на Мінскім паўмарафоне

Жыхар Асіповічаў падманам атрымаў перамогу на Мінскім паўмарафоне

Жыхар Асіповічаў падманам атрымаў перамогу на Мінскім паўмарафоне на дыстанцыі 10,5 км. Як піша  sputnik.by, мужчына проста “зрэзаў” адну з дыстанцый, з-за чаго па памылцы быў абвешчаны пераможцам ужо праз паўгадзіны пасля старту.

Аднак неўзабаве арганізатары выявілі памылку і абвясцілі, што ўдзельнік забегу павёў сябе не па-спартоваму. Калі б ён сумленна бег дыстанцыю, то павінен быў развіць хуткасць 21 кіламетр за гадзіну.

Да таго, як стала вядома, што мужчына падмануў арганізатараў, ён паспеў павіншаваць у мікрафон сталіцу з 950-годдзем і пажадаў “Асіповічам таксама не хварэць”.

Пасля выяўлення памылкі перамогу на дыстанцыі 10,5 км прысудзілі мінчаніну Паўлу Міхнюку.

Ужо вядомае таксама імя найлепшага бегуна на дыстанцыі 5,5 кіламетра. Ім стаў Максім Юшчанка, які прабег дыстанцыю за 16 хвілін 39 секунд. Яго і іншых пераможцаў Мінскага паўмарафон чакаюць каштоўныя прызы.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі