Жыхар Багушэўску сеў у калонію за хуліганства ў лякарні
Да 5 гадоў пазбаўлення волі асуджаны 24-гадовы жыхар Багушэўску, які сярод ночы збіў некалькіх супрацоўнікаў мясцовай лякарні ды напалохаў пацыентаў. П’яны мужчына разбіў твар і пайшоў у лякарню па дапамогу. Аднак замест таго, каб атрымаць яе, ён пачаў ганяцца за медыцынскімі сёстрамі з кіем. Дзьве жанчыны пацярпелі ад дзеянняў хулігана, а дзяжурнаму доктару
давялося зачыніцца ў ардынатарскай на ключ. “Завітаў” п’яны і ў
палату, дзе разбіў некалькі тумбачак. Акрамя перавыхавання ў папраўчай
калоніі, яму давядзецца прымусова лячыцца ад алкагалізму.
Ядвіга Сташэўская, Віцебск
Ядвіга Сташэўская, Віцебск