Жыхар Брэста забіў свайго знаёмага, каб прагуляць яго грошы

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 1 лістапада вынесла вырак 36-гадоваму беспрацоўнаму жыхару Брэста, паведамляе БелаПАН. Мужчына забіў свайго знаёмага з Гомельскага раёна, які прыехаў у Брэст набываць сабе машыну. Злачынца адабраў грошы забітага — 5 800 долараў. У часе расследавання выявілася, што забойца пакутваў на гульнявую залежнасць. Яго асудзілі на 21 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама яму давядзецца сплаціць жонцы і дачцэ загінулага тыя самыя 5 800 долараў і яшчэ па 15 мільёнаў рублёў кожнай за маральную шкоду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі