Жыхар Карэлічаў застаўся без курсавой, за якую заплаціў 80 долараў

Ён замовіў працу праз інтэрнэт і не ўлічыў геаграфічнага фактару: асоба, якая пагадзілася напісаць за яго курсавую, была за мяжой, у Расіі. Хлопец пералічыў на электронны кашалёк выканаўцы 835 тысяч рублёў, але курсавой так і не дачакаўся. Пасля гэтага ён звярнуўся ў міліцыю, інфармуе сайт uvd.grodno.by

Распачатая крымінальная справа па артыкуле “Махлярства”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі