Жыхар Лунінца застрэліў жонку і цешчу
Матывы і абставіны здарэння высвятляюцца.
У Лунінцы ў суботу а сёмай раніцы адбылося двайное забойства: 43-гадовы мясцовы жыхар застрэліў з паляўнічага ружжа ўласную 37-гадовую жонку і яе маці, якая прыходзіцца яму цешчай. Гэта здарылася ў кватэры, дзе жыла сямейная пара. Суседзі пачулі стрэлы і выклікалі міліцыю.
У кватэры ў той час знаходзілася 14-гадовая дзяўчына, пляменніца забітай 37-гадовай жанчыны. Яна і стала сведкай злачынства.
Як адзначаюць у Следчым камітэце, пасля забойства мужчына выбег з ружжом з кватэры. Ён выкінуў зброю па дарозе да дома знаёмага. Там яго затрымала міліцыя.
У сужэнцаў двое дзяцей: 18-гадовая дачка, якая жыве асобна ад бацькоў, а таксама 12-гадовы сын — хлопец у момант забойства выгульваў сабаку.
Па факце ўчыненага злачынства распачатая крымінальная справа. Следчыя высвятляюць абставіны трагедыі, а таксама матывы, якія маглі стаць прычынай забойства.