Жыхар Ляхавіцкага раёна завіс у калодзежы
Даставаць яго адтуль выклікалі ратавальнікаў.
28 сакавіка пенсіянер з вёскі Петухоўшчына спусціўся ў калодзеж у двары свайго дома, каб пачысціць яго. Ён спусціўся туды па лесвіцы, папярэдне абматаўшыся вяроўкай. У часе працы лесвіца зламалася, а мужчына павіс на вяроўцы і не мог самастойна выбрацца.
Ратавальнікаў выклікала яго жонка. Супрацоўнікі МНС дасталі небараку з калодзежу, глыбіня якога — 7 метраў (амаль як трохпавярховы дом), інфармуе прэс-служба МНС.