Жыхар Маладзечна хаваў в'етнамцаў у сваёй кватэры і грузавіку

У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці праваахоўнікамі злоўленыя дзесяць грамадзян В'етнама і два — Пакістана.

Яны мелі намер нелегальна перайсці ў Літву. Нелегальным мігрантам дапамагаў 26-гадовы жыхар Маладзечна, які перавозіў іх на грузавіку, які належыць Літоўскай транспартнай кампаніі.

Аўтамабіль быў спынены супрацоўнікамі праваахоўных органаў на аўтадарозе Мінск — Нарач каля вёскі Крыніца. Падчас агляду былі знойдзеныя пяцёра в'етнамцаў і двое пакістанцаў. Яшчэ пяцёх в'етнамцаў пазней знайшлі ў кватэры затрыманага кіроўцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі