Жыхар Шклова замініраваў кавярню, каб "праверыць міліцыянтаў"
Жыхар Шклова вырашыў спраўдзіць, наколькі аператыўна працуе мясцовая міліцыя. Ён затэлефанаваў і паведаміў пра замініраванне мясцовай кавярні. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў магілёўскай абласной міліцыі:
Міліцыянт: "У 11: 50 у нядзелю ў шклоўскую міліцыю паступіла паведамленне, што будынак кавярні "Верас" у Шклове замініраваны. Праваахоўныя органы эвакуявалі з кавярні і бліжэйшага ўніверсама "Паркавы" 70 чалавек. Падчас пошукавых работ выбуховая прылада знойдзеная не была".
Міліцыянты выявілі, што са свайго мабільнага тэлефанаваў 44-гадовы рабочы аднаго са шклоўскіх прадпрыемстваў. На мужчыну пачалі крымінальную справу. Яму пагражае штраф або да пяці гадоў пазбаўлення волі.