Жыхар Віцебска паздзекваўся з пацыента медвыцвярэзніка

У Віцебску затрымалі мужчыну, які ў лістападзе 2013 года паздзекваўся пацыента медвыцвярэзніка. Паводле следства, віцебчанін 1964 года нараджэння трапіў у выцвярэзнік за адміністратыўнае правапарушэнне. У палаце ён вырашыў не прытрымлівацца правілаў праводзінаў у такіх установах і выказваў адкрытую непавагу да навакольных. Спачатку ён агаліў уласныя полавыя органы, а потым “ажыццявіў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні мужчыны, які там спаў”.  

Пасля вызвалення з медвыцвярэзніка мужчына знік, каб пазбегнуць адказнасці. Але сёлета ў студзені яго затрымалі. Цяпер са зламыснікам працуюць следчыя. У матэрыялах справы ёсць відэазапіс здзяйснення злачынства. Следчыя дапыталі медыцынскі персанал, сведкаў і пацярпелага, праведзены шэраг аглядаў.

Падазраванага ўзялі пад варту. Пакуль на яго завялі крымінальную справу за хуліганства, але канчатковую прававую ацэнку яго дзеянням дадуць пасля атрымання ўсіх доказаў, перадае БелаПАН са спасылкай на Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі