Жыхар Віцебска зрабіў са свайго пад’езду міні-музей
Віцяблянін Вадзім Кузьмін самастойна заняўся добраўпарадкаваннем пад’езду, у якім жыве. Ён зладзіў тут карцінную галерэю, аранжэрэю, бібліятэку і нават “пакой псіхалагічнай разгрузкі”. Спадар Кузьмін сам даглядае ўсю гэтую гаспадарку на дзевяці паверхах. Праўда, у адказ ён атрымлівае пляўкі, абразлівыя надпісы на сценах у свой адрас, а таксама раскраданне рэчаў, што месцяцца ў гэтым узорным пад’ездзе. Прычым робяць гэта дарослыя людзі, у тым ліку жанчыны. Вадзім Кузьмін неаднаразова звяртаўся ў міліцыю, але ж міліцыянты не раяць яму выстаўляць у пад’ездзе асабістыя рэчы, бо такім чынам ён сам прываблівае злодзеяў, апавядае сайт Народныя навіны Віцебска.