Жыхар Вялікабрытаніі выйграў у латарэю 129 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў
129 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў выйграў у пятніцу ў латарэю Euromillions жыхар Вялікабрытаніі. Як паведамляе The Australian, ён стаў адзіным сярод некалькіх дзесяткаў мільёнаў удзельнікаў розыгрышу, хто правільна пазначыў усе сем лічбаў. Імя пераможцы не называецца. Адзначым, што згаданая латарэя праводзіцца на тэрыторыі дзевяці краін Заходняй Еўропы.