Жыхара Гомеля прыгаварылі да расстрэлу за гвалт і забойства школьніка

26-гадовы жыхар Гомеля асуджаны да расстрэлу за гвалт і забойства 9-гадовага хлопчыка. Такое рашэнне прыняў Гомельскі абласны суд, паведамляе БелаПАН.

Здарэнне адбылося ў верасні мінулага года. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, злачынца падманам завёў школьніка ў лясны масіў у Гомельскім раёне, дзе згвалціў і забіў дзіця.

Дарэчы, падчас следства высветлілася, што ён ужо прыцягваўся да суда за дзеянні сексуальнага характару ў адносінах да малалетняга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі