Жыхарка Добруша атрымала амаль мільён рублёў за імітаваную цяжарнасць
22-гадовая гардэробніца адной са школ
Добруша атрымала 984 тысячы рублёў матэрыяльнай дапамогі за імітаваную
цяжарнасць. Яна даслала сваю цяжарную знаёмую прайсці абследаванне на
ўльтрагукавой апаратуры. Пры гэтым у медыцынскай карце былі паказаныя звесткі
махляркі.
Стаўшы на ўлік як цяжарная, гардэробніца 5 месяцаў атрымлівала матэрыяльную дапамогу па фіктыўнай даведцы.
Натуральна, што калі падыйшоў час нараджаць дзіця, "цяжарная" не з'явілася ў радзільню. Медыкі звярнуліся ў міліцыю. Была прызначаная экспертыза. Прыкмет цяжарнасці эксперты не выявілі. Свае паводзіны гардэробніца растлумачыла цяжкім матэрыяльным становішчам.
У дачыненні жанчыны распачатая справа па
частцы 1 209-га артыкула Крымінальнага кодэкса (махлярства). Максімальнае
пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам, – пазбаўленне волі на тэрмін да трох
гадоў.