Жыхарка Магілёва атрымала жыроўку на 900 рублёў

 Жыхарка Магілёва атрымала жыроўку на 900 рублёў

Жыхарка Магілёва Ірына атрымала квітанцыю на аплату за жыллёва-камунальныя паслугі за люты з сумай амаль у 900 рублёў. Такую высокую аплату ёй выставілі за ваду. З жыроўкі вынікае, што сям’я Ірыны (у кватэры зарэгістравана тры чалавекі) за месяц спажыла каля 400 кубаметраў вады. На падагрэў у сваю чаргу патрацілі амаль 12 Гкал і гэта каштуе 202,95 рубля. Астатняе плата за ваду і каналізацыю.

Як высветлілася, такую аплату ёй выставілі па выніках праверкі лічыльнікаў вады, хоць рэвізоры з вадаканала ў кватэру не прыходзілі. У доме сапраўды была праверка лічыльнікаў, але ў кватэры Ірыны ў той дзень нікога не было і спавяшчэння аб праверцы яна не атрымала. У акце нібыта праверкі яе лічыльнікаў рэвізоры паставілі паказанні, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. На падставе гэтага акту жанчыне налічылі астранамічную суму ў жыроўцы.

Цяпер яна сама вылікала рэвізораў і чакае новага акта праверкі лічыльнікаў, паводле якога змогуць зрабіць пераразлік “камуналкі”, піша TUT.by


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі