Жыхарка Сенненшчыны стварыла каляндар спеваў
Незвычайны каляндар, ў якім поры года пазначаныя адпаведнымі абрадавымі песнямі, стварыла жыхарка вёскі Машканы Сенненскага раёну Валянціна Багданоўская. Калісьці яна не толькі занатавала тэксты песень на даўжэзныя лісты, з
якіх потым зрабіла "спеўны каляндар", але і запісала ўсе старадаўнія
песні сваёй вёскі на магнітафонную касету.
Валянціна Іванаўна ўжо пайшла з жыцця, але яе незвычайны каляндар захоўваецца ў мясцовай бібліятэцы, а фальклорная група Машканскага Дома культуры развучвае па ім песенную спадчыну продкаў.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск