Жыхарку Баранавіч, якая абліла палюбоўніцу мужа кіслатой, асудзілі на 4 гады
4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову атрымала жыхарка Баранавіч за тое, што абліла кіслатой палюбоўніцу свайго мужа.
Прыйшоўшы з працы, яна застала ў сваім ложку не толькі мужа, але і аголеную маладую жанчыну. Раззлаваная кабета ўзяла на кухні бутэльку кіслаты і пачала паліваць ёй госцю. У выніку тая патрапіла ў лякарню.
Экспертыза паказала, што маладая жанчына была абліта хімічна агрэсіўнай вадкасцю. Асабліва пацярпеў у палюбоўніцы ніз жывата, ногі і часткова твар. Акрамя абмежавання волі, раўнівая жонка павінна выплаціць пацярпелай каля трох мільёнаў рублёў.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы