Жыхарку Бялыніцкага раёна падазраюць у двайным забойстве з-за рэўнасці
Па словах вяскоўцаў, яна падпаліла хату, дзе ў гэты час знаходзіўся яе сужыцель з 60-гадовай каханкай.
У Бялыніцкім раёне ў доме згарэлі двое — мужчына і жанчына. У 60-гадовай пенсіянеркі загарэўся дом, дзе яна знаходзілася з 45-гадовым аднавяскоўцам. Падазраваная ў падпале — сужыцелька мужчыны, магчымая прычына - рэўнасць. Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ.
Першапачаткова яе дзеянні кваліфікаваныя як двайное забойства. Пра гэта паведамляе прадстаўніца Следчага камітэта Аксана Салянюк.
Аксана Салянюк: "На першапачатковым допыце яна патлумачыла свае дзеянні рэўнасцю. На яе пачалі крымінальную справу за забойства дзвюх асобаў".
Калі віна раўнівай жыхаркі Бялыніцкага раёну будзе даказаная, ёй пагражае да 25 гадоў зняволення ці пажыццёвае зняволенне.
Фота: vkurier.by