Жыхароў Беларусі стала меней на 11 тысяч
Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь ад пачатку году скарацілася на 11 тысяч чалавек, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. На 1 ліпеня дакладная колькасць жыхароў краіны — 9 мільёнаў 469 тысяч 200 чалавек. За студзень-чэрвень 2010 года нарадзілася дзяцей на 678 чалавек меней, чым за такіх перыяд летась. Памёрла людзей таксама меней — на 586 чалавек. Натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 15 тысяч 746 чалавек. А вось міграцыйны прырост насельніцтва — амаль 4 тысячы 780 чалавек. Менавіта столькі людзей прыехала жыць у Беларусь у апошнім паўгоддзі.