Жыхароў Крупак паінфармавалі пра арышт Алеся Пушкіна

17 снежня ў Крупках каля міліцэйскага пастарунку адбыўся пікет, на якім раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра арышт мастака Алеся Пушкіна. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кандыдат на пасаду прэзідэнта ад БХД Віталь Рымашэўскі. Палітык адзначыў, што аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі збіраецца і надалей сачыць за лёсам мастака. Нагадаем, 9 снежня Алеся Пушкіна асудзілі на 13 сутак арышту за хуліганства. Міліцыянты затрымліваюць Пушкіна кожны раз напярэдадні вялікіх вулічных акцый у сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі