Жыхароў Мінску зноў запрашаюць на чэмпіянат па кіданні мабільнікаў
Жыхары Мінску на дзень гораду 11 верасня могуць пазбавіцца ад старых мабільнікаў і займець сабе новы тэлефон у падарунак. У гэты дзень у сталічным Парку Чэлюскінцаў ладзяць чэмпіянат па кіданні мабільнікаў, паведамляе БЕЛТА. Паўдзельнічаць у незвычайных спаборніцтвах зможа кожны, незалежна ад узросту і полу. Адзіная неабходная ўмова — наяўнасць непатрэбнага мабільніка, лепей няспраўнага. Жанчына і мужчына, якія закінуць свае апараты далей за ўсіх, атрымаюць новыя мабільнікі.
Такі своеасаблівы чэмпіянат ладзяць у Беларусі ад 2003 года. Ёсць тут і свае рэкорды. Напрыклад, сярод мужчынаў рэкорд усталяваў Юры Тарасюк, які ў 2007 годзе закінуў тэлефон на 94 метры 41 сантыметр. Сярод жанчынаў рэкардсменкай стала Вольга Зуева. У 2009 годзе яна паказала вынік у 47 метраў 5 сантыметраў.