Жыхары Баранавічаў ірвуцца ў лядовы палац, дзе многія калечацца
Вялікім поспехам карыстаецца пракат канькоў у новым Лядовым палацы Баранавічаў. Людзі займаюць месца ў чарзе за 5 гадзінаў, каб пакатацца на новай арэне, якая адначасна змяшчае 180 чалавек. Катанне разам з пракатам канькоў на 45 хвілін каштуе 11 тысяч для дарослага і 8 тысяч для дзіцяці. Аднак катацца ўмеюць не ўсе з ахвотных, таму людзі масава атрымліваюць траўмы, у тым ліку пераломы. Толькі за 2 дні траўмаваныя 15 чалавек.