Жыхары Баранавічаў за свой кошт рамантуюць дарогу на вуліцы Тургенева

Уладальнікі прыватных дамоў папросту стаміліся чакаць дапамогі ад гарадскіх уладаў.  У сярэдзіне красавіка яны заняліся ўпарадкаваннем участку вуліцы Тургенева. Ужо на працягу некалькіх тыдняў жыхары-энтузіясты па вечарах дружна рамантуюць агульнуюу дарогу драблёным бетонам. Калі прыязджае грузавік і высыпае некалькі тон бетону, жыхары разрроўніваюць яго рыдлёўкамі, піша "Intex-press".
 
Праўда, задавальненне мець добраўпарадкаваную вуліцу абыходзіцца нятанна. Адна тона драблёнага бетону каштуе 9 тысяч рублёў. Перад кожным дваром трэба абкласці як мінімум 8-10 тон. Гаспадар кожнай з васьмі хат, размешчаных на гэтым участку вуліцы, павінен заплаціць каля 100 тысяч рублёў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі