Жыхары Гродна “талеркі” не знялі
Сёння скончыўся тэрмін, які далі гродзенцам на тое, каб дэмантаваць спадарожнікавыя антэны. Ніхто з іх гэтага не зрабіў. Дарэчы, у Мінску ўлады так і не знялі ніводнай “талеркі” і нікога не аштрафавалі. У Гродне ж цяпер паўтараецца мінская сітуацыя: жыхарам выдаюць прадпісанні, папярэджваюць іх і пагражаюць штрафам.
Еўрарадыё пагутарыла з начальнікам Гродзенскага ЖЭСу №6 (Кастрычніцкі раён) і яшчэ раз упэўнілася, што сітуацыя ў Гродне такая ж, як паўгода таму ў Мінску. Ніхто з чыноўнікаў нічога не ведае, і ўсе чакаюць чароўнага рашэння, якое ўсё патлумачыць.
У Гродне на дэмантаж сатэлітарных антэн далі тры дні. У Мінску давалі значна больш, але эфект адзін і той жа.
- Мы толькі ў пятніцу выдалі прадпісанне на дэмантаж саталітэрных антэн. На сённяшні дзень нічога акрамя абурэння ўладальнікаў і наймальнікаў кватэр яшчэ няма.
- А колькі вы выдалі прадпісанняў?
- На сённяшні дзень дваццаць сем. Быў капітальны рамонт будынкаў, цяпер яго скончылі, “здаюць” нам будынкі. А мы пытаемся: а што з сатэлітарнымі антэнамі?
- Але ж адлічэнні на капітальны рамонт робяць самі жыхары?
- Канешне.
- Яны плацяць, і яны ж не могуць усталяваць сваю талерку?
- Калі ласка – калі ім дазволілі. Ёсць правілы. Ім трэба пайсці ўзгадніць. Можа, архітэктар скажа, што яна не тут мусіць вісець. Ці, можа, гэта рашэннем зацвердзяць. Але сёння такога рашэння няма. Усё, што робіцца на фасадах, мусіць быць кімсьці дазволена.
- А ў вас ёсць хаця б адна зарэгістраваная, законная антэна?
- Няма.
- Раней абяцалі, што створаць дакумент, згодна з якім можна будзе…
- Так!
- Дык вось, Саўмін вырашыў яго не ствараць. Кажуць, таго, што ёсць, дастаткова. А па тым, што ёсць, зарэгістраваць “талерку” амаль немагчыма.
- Ну, я не ведаю. “Архітэктура” мусіць нешта прыняць… Вось архітэктару падабаецца, калі ў доме 70 кватэр і ўсе 70 усталююць “талеркі”?
- Скажыце, а калі жыхары не здымуць іх, вы будзеце іх штрафаваць?
- У мяне нават цяпер сядзіць жыхар, у якога гэта антэна. І пытае мяне: дык што мне рабіць? Не ведаю. Якое далей прымуць рашэнне – не ведаю. Ведаю толькі адно: гэтага (антэн столькі) быць не павінна.
- Хто-небудзь зняў ужо антэну?
- Не. Я вось усіх, хто да мяне звяртаўся, накіроўвала ў адміністрацыю да архітэктара. Але вярнуліся мае жыльцы, зараз тут сядзяць. Ім архітэктар кажа, што нічога не ведае, што ўказання не даваў.