Жыхары Івацэвічаў праігнаравалі фільм “Іронія лёсу-2”
Фільм “Іронія лёсу-2”, які ўстанавіў рэкорд па касавых зборах у Расіі і іншых краінах СНД і Балтыі, і сабраў за 23 дні амаль 50 мільёнаў долараў, не выклікаў вялікага інтарэсу ў жыхароў беларускіх райцэнтраў. Пра тое як яго глядзелі ў Івацэвічах, распавядае наш карэспандэнт Алесь Літоўчык:
“На працяг фільма “З лёгкай парай”, у беларускай глыбінцы ісці не спяшаюцца. Напрыклад, у Івацэвічах, дзе кошт квітка быў усяго 1260 рублёў, за сеанс у першы дзень “Іронію” паглядзела толькі 32 чалавекі, у другі – 63, хоць зала разлічаная на 400 асобаў”.
З 4 лютага ў івацэвіцкім кінатэатры пачнуць дэманстрацыю беларускай карціны “Шчыт Айчыны”. Супрацоўнікі кінавідэапракату спадзяюцца, што на айчынную стужку людзі пойдуць.