Жыхары Кыргызстану закідаюць паведамленнямі сайт кіраўніка Беларусі
Флэшмоб акцыя "Давайце закідаем паведамленнямі сайт прэзідэнта Беларусі" стартавала ў сераду ў Кыргызстане. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва "24.kg", ініцыятыва блогераў набывае папулярнасць. Ініцыятыўная група прапанавала скідваць паведамленне "Няхай застаецца ў Мінску!" на асабісты сайт Аляксандра Лукашэнкі. Такім чынам, карыстальнікі Сусветнага сеціва пратэстуюць супраць сённяшняй заявы Курманбека Бакіева, які адмовіўся ад сваей ранейшай заявы пра сыход у адстаўку з пасады прэзідэнта Кыргызстану.
Нагадаем, Бакіеў знаходзіцца ў Мінску. Днямі ён быў прывезены з Казахстана супрацоўнікамі Службы бяспекі прэзідэнта Беларусі на загад Аляксандра Лукашэнкі. Новыя ўлады ў Бішкеку маюць намер прыцягнуць Бакіева да адказнасці за гібель дзесяткаў людзей падчас нядаўніх народных выступленняў у сталіцы.