Жыхары мінскіх шматпавярховікаў перажываюць нашэсце блох

Праз анамальна гарачае надвор’е ў некаторых шматпавярховых дамах сталіцы развялося шмат блох, паведамляе канал СТВ. У сутарэннях сапраўднае нашэсце насякомых. Але ж яны пачалі вылазіць са склепаў і нападаць на людзей на вуліцы, прабірацца ў кватэры. Людзі падаюць заяўкі ў санстанцыю, але ж барацьба з блохамі ідзе паводле пэўнага графіка, таму чакаць пазбаўлення ад варожых насякомых даводзіцца і па два тыдні. Спецыялісты з санстанцыі пры гэтым адзначаюць, што адпаведных заявак ад насельніцтва стала ўтрая болей, чым звычайна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі