Жыхары Нясвіжчыны паміраюць пераважна ад цяжкіх хваробаў
Важныя звесткі абнародавалі нясвіжскія ўлады: з 513 памерлых сёлета на Нясвіжчыне 462 (больш за 90%) памерлі ад цяжкіх хваробаў,з іх 309 — ад сардэчных хваробаў (у асноўным ішэмічная). Таксама статыстыка паведамляе, што 10 чалавек добраахвотна сыйшлі з жыцця (што ў два разы болей, чым летась), 9 атруціліся алкаголем, трое патанулі, а чацвёра згарэлі. З 99 чалавек, якія памерлі ў працаздольным веку, 81 — мужчына.
Раней нясвіжскія дактары наракалі, што людзі не дбаюць пра здароўе і звяртаюцца да медыкаў запознена.
Раней нясвіжскія дактары наракалі, што людзі не дбаюць пра здароўе і звяртаюцца да медыкаў запознена.