Жыхары Віцебшчыны закідалі машыну інспектара ДАІ экскрэментамі

Да розных тэрмінаў пазбаўлення волі умоўна асуджаны тры хлопцы з Верхнядзвінска за тое, што адпомсцілі супрацоўніку ДАІ. Міліцыянт пазбавіў правоў знаёмага аднаго з хлапцоў. За гэта яны, падпільнаваўшы, калі інспектар пакінуў сваё аўто на стаянцы, разбілі ў машыне шкло ды накідалі ў салон... экскрэментаў.

Нечыстоты хлопцы падрыхтавалі загадзя і прынеслі ў слоіках. Праваахоўным органам давялося доўга шукаць хуліганаў, але нарэшце яны былі асуджаныя.