Жыхары вёскі Астрошыцы водзяць турыстаў да самага вялікага ледзяша ў краіне

Памер самага вялікага ледзяша ў Беларусі - 10 метраў у даўжыню і 5 метраў у дыяметры. Жыхары вёскі Астрошыцы влдзяць да яго турыстаў, паведамляе расійскі Першы канал. А паўстаў ледзяны цуд з-за халатнасці камунальнікаў. Мясцовую воданапорную вежу не раманталі ўжо некалькі гадоў, таму ў разгар халадоў яна лопнула, і вада з яе хутка замерзла. Пад цяжарам лёду будынак трохі нахіліўся, і мясцовыя жыхары назвалі яго "Пізанскай вежай".

Грошы, якія мясцовыя жыхары хочуць браць з турыстаў за агляд славутасці, акурат і пойдуць на рамонт і замену старых труб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі