Жыхары вёскі Цялуша на Бабруйшчыне згадалі, што Пушкін любіў Беларусь (фота)

У суботу ў вёсцы Цялуша, што ў дзясятку кіламетраў ад Бабруйска, адбылася святкаванне пушкінскіх угодкаў. На мясцовых могілках пахаваная ўнучка расійскага паэта Наталля Аляксандраўна Варанцова-Веньямінава. Па традыцыі, якая цягнецца з 1999 году, з 200-годдзя нараджэння паэта, у Цялушы адбываецца ўшанаванне памяці Варанцовай-Веньямінавай і святкаванне пушкінскіх угодкаў.

Усё пачалося каля 11 гадзіны, калі арганізатары свята абвесцілі аб пачатку паніхіды ў суседняй царкве. Большасць гасцей свята ў царкву не завіталі, а засталіся каля латкоў “Белкааапсаюзу”, каб падсілкавацца ці нават набыць сёе-тое з адзежы.

Сцэна для выступу была зымправізаваная з аўтобуснага прыпынку. Калі пачалося свята, як і варта было чакаць, шмат прыемных словаў было сказана пра паэта і яго слынную ўнучку, але незвычайна пры гэтым гучалі словы некаторых выступоўцаў пра родную зямлю і любоў да яе на роднай, беларускай мове. Маўляў, паэт А.С.Пушкін вельмі любіў родную зямлю, а таксама і Беларусь, калі часам сюды завітваў.










Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі