Жыроўкі з налічанымі субсідыямі за кастрычнік беларусы атрымаюць у лістападзе
Рахункі-паведамленні ("жыроўкі") на аплату жыллёва-камунальных паслуг з налічанымі безнаяўнымі жыллёвымі субсідыямі за кастрычнік беларусы атрымаюць у лістападзе. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Дудзінская. У "жыроўках" будзе пазначана сума субсідыі, якая прадастаўляецца. Таксама людзі атрымаюць паведамленне пра тое, што ім прадастаўлена субсідыя, інфармуе БЕЛТА.
Як паведамляла Еўрарадыё, 29 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый". Новая сістэма пачне дзейнічаць у нашай краіне з 1 кастрычніка. Мяркуецца, што субсідыю можа прэтэндаваць каля 10% хатніх гаспадарак Беларусі.
Субсідыі можна будзе атрымаць на "ўсе асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі", але толькі на нарматыўнае спажыванне. Не будуць субсідавацца дадатковыя віды жыллёва-камунальных паслугаў.