"Жывы Гук ON-line" стане платным

31 ліпеня самы незвычайны мінскі музычны праект "Жывы Гук ON-line" зноў збярэ аматараў альтэрнатыўнай музыкі ў дворыку дома афіцэраў. Гэтым разам у канцэрце возьмуць удзел гурты  - Remissia, БАТЫСКАФ, ESPRIT, МутнаеВока і Маўзер.

Як паведамляюць арганізатары праекту, канцэрт будзе платным, аднак платным сімвалічна: каб кантраляваць плынь людзей з-за абмежаванасці пляцоўкі.

На канцэрт, запланаваны на 31 ліпеня, зробленыя адмысловыя запрашальнікі. Іх можна атрымаць, набыўшы ў кавярні “Союз On-Line” інтэрнэт-пакет “Музычны” па 5 тысяч рублёў за штуку.

Таксама арганізатары не выключаюць магчымасці, што канцэрты ў межах праекту "Жывы Гук ON-line" з-за запатрабаванасці і зацікаўленасці музыкаў і гледачоў будуць адбывацца некалькі разоў на месяц.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі