ЖЖ-пратэст у Беларусі пройдзе амаль незаўважаным
ЖЖ-юзер lipkovich падтрымлівае ініцыятыву аб адмене бясплатных акаўнтаў на сайце livejournal.com і баставаць не будзе. У adama_hlobusa спонсарскі рахунак, таму і ён не далучыцца да пратэсту. А юзерка vinah будзе байкатаваць, але ціха і незаўважна. Уладальнік сэрвісу livejournal.com кампанія СУП аб’явіла аб тым, што з 12 сакавіка новыя карыстальнікі ЖЖ не змогуць ствараць базавыя бясплатныя акаўнты. Яны змогуць карыстацца толькі спонсарскімі рахункамі (з рэкламай) ці платнымі (20 долараў у год).
Амерыканская карыстальніца livejournal beckyzoole прапанавала 21 сакавіка ўсім юзерам не пісаць у ЖЖ ні запісаў, ні каментароў. Ідэя хутка разышлася па ўсім ЖЖ.
Аднак сярод беларусаў яе мала хто падтрымаў. Так, беларускі тысячнік lipkovich лічыць рашэнне Антона Носіка, кіраўніка СУПа, адэкватным, хаця і разумее забастоўшчыкаў:
“Па-першае, у мяне платны акаўнт. А па-другое, я лічу, што гэта ў рэшце рэшт бізнэс, і ён мусіць прыносіць прыбытак. На месцы ўладальнікаў я б рабіў тое ж самае, спрабаваў бы павялічваць прыбытак. Іншая справа, як гэта зроблена. Я цалкам на баку людзей, якіх рэальна публічна абразілі. Інтэрв’ю Носіка, якое ён даў…”
У Адама Глобуса спонсарскі акаўнт. Рэклама яго не раздражняе. Таму да акцыі пратэсту юзер далучацца не будзе:
adam_hlobus: “На маёй старонцы поўна рэкламы. І нават калі мне прыходзяць каментары, туды проста ўстаўляецца нейкая дурная рэклама. Што, я буду за яе перажываць? Мяне глупства раздражняе і псеўдарэвалюцыі”.
Яшчэ адна беларуская тысячніца vinah усё ж такі вырашыла паўдзельнічаць у пратэсце. Але ціха і без гістэрык:
vinah: “Я паўдзельнічаю. Але я буду не такі ўдзельнік, які спачатку бегае з транспарантам і крычыць: “Я зараз зраблю самазабойства”, а потым аблівае сябе бензінам і згарае ўсім на радасць. Я проста так ціхенечка пасяджу сапраўды ў гэты дзень. А потым зноў пачну адчыняць жж і глядзець, што там адбываецца”.
Сёння СУП публічна папрасіў прабачэння ў ЖЖ-карыстальнікаў. У суполцы sup_ru супрацоўнікі СУПа напісалі, што зараз выпрацоўваецца рашэнне, якое дазволіць новым юзерам ствараць базавыя акаўнты. Але як гэта будзе рабіцца, яшчэ не вядома.