Зімоўскі адмовіў прадпрымальнікам у прамым эфіры
Старшыня Белдзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі адмовіў прадпрымальнікам, якія прасілі прамога эфіру на Першым канале, каб выказаць сваё меркаванне па сітуацыі з ІП у Беларусі.
У лісце, дасланым актывісту “Кампаніі за свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктару Гарбачову, гаворыцца пра тое, што прадастаўленне прамога эфіру супярэчыць 48 артыкулу закона “Аб друку”.
Між тым, гэты артыкул называецца “Адказнасць за ўшчамленне свабоды масавай інфармацыі”. На думку Віктара Гарбачова, улады пакуль не гатовыя для адкрытага дыялогу ў прамым эфіры.
“Яны не гатовыя да прамога дыялогу і выступу ў прамым эфіры. Усе перадачы рыхтуюцца папярэдне, а тут нехта прыйшоў і патрабуе прамога эфіру. Я думаю, яны чакаюць каманды зверху”.