Зінаіда Ганчар: Мы патрабавалі справаздачы, а нам дашлюць "рашэнне"

Зварот сваякоў зніклых у Беларусі людзей, які быў накіраваны генпракурору Рыгору Васілевічу, патрапіў у пракуратуру Мінска. Жонка Ганчара Зінаіда Ганчар, маці Змітра Завадскага Вольга Завадзкая і маці Юрыя Захаранкі Ульяна Захаранка патрабавалі справаздачу па расследаванні справы. Аднак замест гэтага могуць атрымаць чарговую адпіску. Вось што распавяла Еўрарадыё Зінаіда Ганчар:

"Літаральна тры дні таму я атрымліваю адказ з генпракуратуры, у якім паведамляецца, што мой зварот перададзены ў пракуратуру горада Мінска. З прыпіскай, што аб прынятым рашэнні будзе паведамлена дадаткова. Аб якім рашэнні, я не разумею. Таму што мы не патрабавалі рашэння, мы патрабавалі справаздачы".

Нагадаем, дзесяць год таму ў Беларусі зніклі былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Віктар Ганчар і яго сябар бізнэсмен Анатоль Красоўскі, праз год знік журналіст Зміцер Завадскі. Пра іх лёс дагэтуль няма афіцыйнай інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі