Зламыснік спрабаваў абрабаваць царкву ў Баранавічах

У Свята-Пакроўскі сабор у Баранавічах спрабаваў залезці зламыснік, каб скрасці царкоўныя рэчы. Калі спрацавала сігналізацыя і супрацоўнікі дэпартамента”Ахова” прыбылі на месца, то ўбачылі ўзламанае невялікае акно каля запасных дзвярэй. Тутсама група захопу ўбачыла мужчыну, які хацеў уцячы. Калі затрыманага даставілі ў пастарунак, то высветлілася, што гэта непрацуючы жыхар з Ляхавіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі