Злодзеі з Украіны крадуць беларускі лес
Пінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Ўкраіны, які на двух вазах вёз дрэвы, ссечаныя ў беларускім лесе.
Аперацыя па вывазу беларускай драўніны за мяжу ледзь не скончылася поспехам. Аднак, калі да мяжы заставалася ўсяго 150 метраў, лесаруба затрымаў памежны патруль. Украінскі грамадзянін быў аштрафаваны на вялікую суму, а ссечаны лес, коні і фурманка былі канфіскаваныя ў даход дзяржавы.
Пінскія памежнікі адзначаюць, што нашы суседзі часцяком наведваюцца на беларускую тэрыторыю, каб пакарыстацца дарамі прыроды. Цяпер ва Ўкраіне попытам карыстаюцца каштоўныя пароды дрэва. Незаконныя лесарубы абсякаюць дрэва ад сучча і вязуць за мяжу толькі самыя якасныя камлі дрэваў.