Злодзей абакраў кватэру мінчан, пакуль гаспадары спалі

Начны злодзей завітаў у кватэру па вуліцы Нёманскай у Мінску: ён бесперашкодна трапіў туды праз дзверы, якія чамусьці былі незамкнёныя. Гаспадары ў той час спакойна спалі. Зламыснік паспеў скрасці ноўтбук, 100 тысяч рублёў і 350 долараў.

Міліцыя змагла адшукаць і затрымаць злодзея — гэта 29-гадовы непрацоўны і раней судзімы мінчанін.

Дарэчы, у сталічным Фрунзенскім раёне не так даўно адбыўся падобны крадзеж: з незамкнёнай кватэры па вуліцы Прытыцкага скралі мабільны тэлефон. Злачынцу таксама затрымалі, інфармуе “Мінск-Навіны”.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі